Праект шостага школьнага дня
“Памяць захоўваем разам”
Адкуль мы? Чые мы? I хто мы?
Скажы мне, зямля, па сакрэту.
Мне слухаць, не чуючы стомы,
Агністую музыку свету.
Уводзіны
Вывучэнне роднага краю – адзін з вядучых фактараў выхавання школьнікаў. У Канцэпцыі непарыўнага выхавання дзяцей і навучэнцаў у Рэспубліцы Беларусь адзначана, што выхаванне цесна звязана з паўсядзенным жыццём, з асаблівасцямі жыццядзейнасці ў рэгіёнах. Чалавек заўсёды з’яўляецца часткай цэлага: народа, нацыі, рэлігійнага вераўспрымання, з якімі ён звязаны непарыўнымі духоўнымі сувязямі як суб’ект адпаведнай культуры. Сістэма адукацыі прызначана забяспечыць гістарычную пераемнасць пакаленняў, зберажэнне, распаўсюджванне і развіццё нацыянальнай культуры, выхаванне беражлівых адносін да культурна-гістарычнай спадчыны народаў Беларусі.
Неабходнасць развіцця цікавасці школьнікаў у вобласці краязнаўства звязана з сацыяльнымі запатрабаваннямі грамадства: чым паўней і змястоўней будуць веды дзяцей аб родным краі і яго лепшых людзях, традыцыях і звычаях, тым больш дзейснымі будуць яны ў выхаванні любові да нашай малой Радзімы.
Вядомы літаратуразнаўца Адам Мальдыс лічыць, што чалавека можна параўнаць з птахам, адно крыло якога – мінулае, другое – будучае. Калі не дзейнічае адно крыло, то птах губляе раўнавагу, арыентацыю ў часе і прасторы і непасбежна падае ў прорву бездухоўнасці. Калі ў чалавека няма патрыятычных пачуццяў, ён становіцца перакаці-полем ці ператвараецца ў засохлую траву – пералёт, якому ўсё роўна, што гіне: культура, памяць, зямля.
Кожны з нас павінен ведаць свае карані, сваіх продкаў, гісторыю свайгороду, каб ясна бачыць будучыню. У многім дабрабыт і шчасце наступнага дня залежыць ад шанавання сваіх продкаў, ад ведання і выпраўлення памылак мінулага, засвойвання накопленнага вопыту і ведаў.
На жаль, не заўсёды гэта разумее наша пакаленне. На працягу апошніх гадоў назіраецца нізкі ўзровень грамадска-патрыятычнай усвядомленнасці вучняў. Назіраючы за нашымі дзецьмі, мы заўважаем, што мала хто чытае навіны краіны, цікавіцца гістарычнымі фільмамі, наведвае краязнаўчыя музеі. Многія амаль нічога не ведаюць аб сваіх блізкіх – маці, бацькі, бабулі, дзядулі, аб традыцыях сям’і. Усе захапляюцца Інтэрнэтам і шукаюць там цікавыя гульні, забаўляльныя відэа. Праблема яшчэ і ў тым, што бацькі не імкнуцца прывіць любоў сваім дзяцям да роднай зямлі, прывіць цікавасць да сямейных каштоўнасцей. Бацькоў задавальняе тое, што дзеці іх не трывожаць, не задаюць ім пытанні, а чым яны займаюцца ў вольны час, іх нецікавіць. Сувязь пакаленняў прырываецца. А вопыт папярэдняга пакалення і веды сваёй гісторыі дапамагаюць арыентавацца ў сучасным свеце. Ва ўсе часы людзі абапіраліся на вопыт сваіх продкаў.
Штуршком да стварэння дадзеннага праекта стаў зварот у школу за дапамогай загадчыцы мясцовага сельскага Дома культуры. У Доме культуры ў 1984 годзе быў створаны этнаграфічны пакой сялянскага быту, дзе былі сабраны экспанаты з усіх навакольных вёсак. Напачатку свайго існавання этнаграфічны пакой прымаў наведвальнікаў і карыстаўся папулярнасцю. Але з цягам часу (па радзе розных прычын), пакой сялянскага быту прыйшоў у заняпад. Экспанаты страцілі сваю прывабнасць, эспазіцыі не поўныя, наведвальнікаў амаль няма. Праблема адразу знайшла падтрымку з боку адміністрацыі і педкалектыву. Патрэбна было прааналізаваць заяўленную праблему ў вучнёўскіх калектывах і ў бацькоўскім асяроддзі.
Класныя кіраўнікі 5-11 класаў правялі апытанне вучняў аб тым, ці ведаюць яны пра існаванне ў сельскім Доме культуры аг. Сачыўкі этнаграфічнага пакоя сялянскага быту. Апытана 85 вучняў, з іх 6 вучняў адказалі, што ведаюць, 79 – не ведаюць. Затым вучням і іх бацькам была прапанавана анкета. Прааналізаваўшы адказы вучняў на пытанні анкеты, можна зрабіць вывад, што 45% апытаных не ведаюць, што такое этнаграфія і для чаго яе патрэбна вывучаць. 60 % нават прыблізна не ведаюць з якого часу існуе іх родная вёска. Мало хто назваў знакамітых землякоў. Толькі 50 % ведаюць любімы занятак матулі. Амаль ніхто не ведае, адкуль пайшло яго прозвішча. Прыемна было адзначыць, што 50 % апытаных зацікавіла дзейнасць этнаграфічнага пакоя, 37% вучняў зацікавіліся пошукава-даследчай дзейнасцю.
На пытанне: “Хто такі патрыёт?” большасць вучняў адказалі, што гэта чалавек, які жыве ў роднай краіне, жыве там, дзе нарадзіўся. Але ж проста жыць у роднай краіне – яшчэ не патрыятызм. Трэба цікавіцца гісторыяй Радзімы, захоўваць яе культурную спадчыну.
Не менш праблемнымі аказаліся адказы бацькоў. 56% адказалі, што не ведаюць аб існаванні этнаграфічнага музея ў мясцовым Доме культуры. 59 % лічаць аднаўленне пакоя сялянскага быту не самай важнай праблемай нашага населеннага пункта. 30 % не прымуць удзел у аднаўленні экспанатаў этнаграфічнага пакоя, бо не маюць на гэта часу.
Затое, прааналізаваўшы адказы бабуль і дзядуль на пытанні анкеты, было бачна, што ў гэтым асяроддзі наш праект знойдзе сапраўдную падтрымку і словам, і справай. Самае старэйшае пакаленне адчула сябе патрэбнымі: яны жывыя настаўнікі, праваднікі з мінулага ў сучаснае. Дзеці і старэйшае пакаленне пачнуць рабіць адну агульную справу – зберагаць усё тое, што нам завяшчалі нашы продкі, берагчы сувязь пакаленняў і часу. У выніку аднаўлення такога пакоя, вучні даследуюць гісторыю сваёй вескі, культурныя традыцыі свайго краю, абрады і святы. На наш погляд – аднаўленне работы этнаграфічнага пакою мае значнае выхаваўчае ўздзеянне і перспектыўнае будучае.
І так, ёсць ідэя: разам аднавіць дзейнасць этнаграфічнага пакоя сялянскага быту пры сельскім Доме культуры аг.Сачыўкі, што дапаможа фарміраванню ў навучэнцаў як грамадзянска-патрыятычных якасцей, так і пошукавых здольнасцей.
Настаўнікі аднесліся да ідэі з паразуменнем, бацькі разгубіліся, дзядулі і бабулі падтрымалі, а ў дзяцей ідэя вызвала павышаны энтузіязм. А гэта галоўнае! Для таго, каб ідэю прывесці ў жыццё быў створаны прект шостага школьнага дня “Памяць захоўваем разам”
Мэта: далучэнне вучняў да культурна-гістарычнай спадчыны сваёй малой Радзімы праз актыўную работу па аднаўленню этнаграфічнага пакоя сялянскага быту
Задачы праекта і чакаемыя вынікі
Задача 1: Выклікаць у вучняў пазнавальную цікавасць да культурна-гістарычнай спадчыны сваёй малой радзімы праз знаёмства з этнаграфічным пакоем сялянскага быту
|
Чакаемы вынік: Праяўленне ў вучняў цікавасці да музейных экспанатаў, музейнай культуры. Наведванне этнаграфічнага пакоя сельскага Дома культуры аг.Сачыўкі. Наведванне этнаграфічных музееў раёна з мэтай вывучэння іх вопыту работы
|
Задача 2: Арганізаваць пошукава-даследчую работу вучняў шляхам стварэння і папаўнення экспанатаў этнаграфічнага пакоя з прыцягненнем бацькоўскай грамадскасці
|
Чакаемы вынік: Актыўны ўдзел вучняў у пошукавай дзейнасці, даследчай рабоце па вывучэнню гісторыі роднай вёскі, папаўненне этнаграфічнага пакая новымі экспанатамі, супрацоўніцтва з бацькамі, бабулямі і дзядулямі
|
Задача 3: Развіваць творчыя здольнасці вучняў, выкарыстоўваючы набытыя гістарычныя, краязнаўчыя, этнаграфічныяведыя веды
|
Чакаемы вынік: Выкарыстанне рэсурса этнаграфічнага пакоя пры арганізацыі выхаваўчых мерапрыемстваў
|
Задача 4: Абагульняць, распаўсюджваць набыты вопыт па дзейнасці этнаграфічнага пакоя, выкарыстоўваючы інфармацыйныя тэхналогіі
|
Чакаемы вынік: Стварэнне віртуальных экскурсій, прэзентацый, гістарычных рэканструкцый абрадаў і звычаяў нашай мясцовасці, распрацоўка рэкламных буклетаў работы пакоя сялянскага быту
|
Тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год (верасень 2021г. – май 2022г)
Праект дзейнічае.
Удзельнікі праекта: вучні 5-7 класаў, настаўнікі, класныя кіраўнікі, бацькі
Ініцыятыўная група: намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктар сельскага Дома культуры аг.Сачыўкі.
Рабочая група: вучні, бацькі, мясцовыя жыхары, загадчык бібліятэкі, старшыня Сачыўкаўскага сельскага савета
Змест праекта:
Асноўнымі формамі і напрамкамі дзейнасці ў рамках праекта з’яўляюцца:
турысцка-краязнаўчая дзейнасць (паходы, падарожжы, агляды-конкурсы, выставы, экскурсіі);
навукова-даследчая дзейнасць (пошукавыя экспедыцыі, этнаграфічныя чытанні, даследчыя работы, музейныя ўрокі, віртуальны музей, гістарычныя рэпрадукцыі мясцовых абрадаў);
экскурсійная дзейнасць (тэматычныя экскурсіі, экскурсія аднаго экспаната);
культурна-масавая дзейнасць (святы, краязнаўчыя гульні, выставы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, гадзіна ўспамінаў, музейныя акцыі);
засваенне інтэрактыўных тэхналогій (стварэнне віртуальнай экскурсіі);
Асноўная форма работы – калектыўная дейнасць. Для гэтага неабходна ўмець супрацоўнічаць і праяўляць узаемапавагу ні толькі адзін да аднаго, а да людзей старэйшага пакалення. Важна фарміраваць у вучняў разуменне таго, што любіць Радзіму, значыць берагчы тое, што засталося нам ад продкаў. Менавіта ад іх залежыць, што застанецца ад вёскі ў будучым. Дзеці вучацца ыць карыснымі сваёй вёсцы, свайму краю, вучацца ганарыцца сваёй культурай.
Праект разлічаны на 1 год і складаецца з 3 этапаў:
I этап – падрыхтоўчы (верасень – кастрычнік 2021 г.)
II этап – асноўны (лістапад – сакавік 2022г.)
III этап – заключны (красавік – май 2022г.)
Падрыхтоўчы этап (верасень – кастрычнік 2021 г.)
Яго асноўная задача: стварыцьўмовы для паспяховай рэалізацыі праекта.
Змест дзейнасці падрыхтоўчага этапа:
Актуалізацыя праекта сярод удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Вылучэнне кола асоб з ліку настаўнікаў, адміністрацыі школы па кіраванню праектам, стварэнне рабочай группы.
Знаёмства з музейнымі экспазіцыямі і вывучэнне стану экспанатаў этнаграфічнага пакоя.
Знаёмства з вопытам работы па выкарыстанню музеяў у адукацыйным працэсе.
Асноўны этап (лістапад – сакавік 2022г.)
Асноўная задача: аднавіць работу этнаграфічнага пакоя сялянскага быту ў СДК аг. Сачыўкі і актыўна прымяняць яго музейны рэсурс у адукацыйным працэсе.
Змест дзейнасці асноўнага этапа:
Дапамога ў афармленні інтэр’ера этнаграфічнага пакоя.
Распрацоўка экспазіцый (выбар тэмы, вывучэнне гісторыі аб’екта, падзеі, якому прысвечана экспазіцыя).
Арганізацыя работы с вучнямі, бацькамі, мясцовымі жыхарамі с мэтай папаўнення этнаграфічнага пакоя экспанатамі.
Падрыхтоўка экскурсавода для правядзення экскурсій.
Уключэнне рэсурса этнаграфічнага пакоя ў урочную і пазаўрочную дзейнасць. Правядзенне ў пакоі сялянскага быту музейных урокаў, выхаваўчых мерапрыемстваў.
Стварэнне віртуальных экскурсій, гістарычнах рэканструкцый мясцовых абрадаў і звычаяў.
Заключны этап (красавік-май 2022 г.)
Асноўная задача: аналіз вынікаў дзейнасці: поспехі, недахопы, карэкціроўка работы па дадзеным напрамкам.
Змест дзейнасці заключнага этапа:
Абагульненне вопыту работы па праекту.
Распаўсюджванне выдавецкай дзейнасці (буклеты, памяткі).
Стварэнне прэзентацыі.
Размяшчэнне матэрыяла на сайце школы.
Пран рэалізацыі праекта:
№ п/п
|
Мерапрыемствы
|
Тэрмін
|
Адказныя
|
Падрыхтоўчы этап (верасень – кастрычник 2021г.)
|
|
Круглы стол “Есць ідэя – абмяркуем”
Змест дзейнасці: вывучэнне заяўленнай праблемы ў вучнёўскіх калектывах і ў бацькоўскім асяроддзі з дапамогай анкет, онлайн-апытання.
|
Верасень
|
Намеснік дырэктара па ВР
|
|
“Савет старэйшын”. Змест дзейнасці: вылучэнне кола асоб з ліку настаўнікаў, адміністрацыі школы па кіраванню праектам, стварэнне ініцыятыўнай групы.
|
Верасень
|
Намеснік дырэктара па ВР
|
|
Дзень знаёмства “Добры дзень у хату”. Змест дзейнасці: наведванне этнаграфічнага пакоя з мэтай вывучэння праблемнага поля дзейнасці і распрацоўкі этапаў яго вырашэння.
|
Верасень
|
Загадчык СДК аг.Сачыўкі Класныя кіраўнікі
|
|
Арганізацыя экскурсій у Мотальскі музей народнай творчасці і музей “Бездзежскі фартушок”. Змест дзейнасці: вывучэнне вопыту работы па стварэнню этнаграфічных музеяў і выкарыстанне іх у акукацыйным працэсе.
|
Верасень-кастрычнік
|
Намеснік дырэктара па ВР Класныя кіраўнікі
|
Асноўны этап (лістапад 2021 г.- красавік 2022г.)
|
|
Сумесная аперацыя “Пошук” (бацькі-вучні-настаўнікі) Змест дзейнасці: збор экспанатаў для этнаграфічнага пакоя, збор і апрацоўка інфармацыі па гісторыі ўзнікнення вёсак, мясцовых урочышч, знаёмства са знакамінымі землякамі.
|
Лістапад- снежань
|
Класныя кіраўнікі,
бацькоўскі актыў
|
|
Работа “Школы юнага экскурсавода” Змест дзейнасці: падрыхтоўка экскурсавода для этнаграфічнага пакоя.
|
Лістапад - снежань
|
Загадчык СДК, настаўнік гісторыі, настаўнік беларускай мовы
|
|
Конкурс на лепшую экспазіцыю для этнаграфічнага пакоя “Калі прадметы ажываюць” Змест дзейнасці: распрацоўка новых экспазіцый для пакоя
|
Лістапад
|
Класныя кіраўнікі
|
|
Урок краязнаўства на базе этнаграфічнага пакоя “Што маем – тое зберагаем” Змест дзейнасці: вывучўнне этнаграфічнай спадчыны
|
Снежань
|
Настаўнік гісторыі
|
5.
|
Краязнаўчая квэст-гульня “Маё адкрыццё малой Радзімы” Змест дзейнасці: у працэсе гульні пазнаёміцца з мясцовымі абрадамі і звычаямі
|
Снежань
|
Класны кіраўнік
|
|
Сустрэча са старажыламі вёскі на базе этнаграфічнага пакоя “Жыццё пражыць – не поле перайсці” Змест дзейнасці: знаёмства са старажыламі вёскі, з іх заняткамі, асаблівасцямі пражывання
|
Снежань
|
Загадчык сельскай бібліятэкі
|
|
Рэканструкцыя свята “Ой, Калядушкі, бліны-ладушкі!
|
Студзень
|
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
|
|
Музейны урок “Як жывуць экспанаты” Змест дзейнасці: вывучэнне гісторыі музейных экспанатаў
|
Студзень
|
Загадчык СДК
|
9.
|
Экскурсіі “Гаспадар”, "Пакінь добры след на зямлі, чалавек!”, “Скарбонка памяці” Змест дзейнасці: правядзенне экскурсій юным экскурсаводам
|
На працягу года
|
Загадчык СДК, класныя кіраўнікі
|
|
Удзел у школьнай навукова-практычнай канферэнцыі Змест дзейнасці: актывізацыя творчай, пазнавальнай, пошукавай, інтэлектуальнай ініцыятывы навучэнцаў
|
Люты
|
Настаўнікі-прадметнікі
|
|
Удзел у раённых конкурсах Змес дзейнасці: развіццё творчых здольнасцей
|
На прцягу года
|
Настаўнікі-прадметнікі
|
|
Дзень земляка “Чалавек з імем”
|
Люты
|
Педагог-арганізатар
|
|
Брэйн-рынг “Традыцыі і быт беларускага народа”
|
Люты
|
Педагог-арганізатар
|
4.
|
Акцыя “Зови в музей родных и друзей” Змест дзейнасці: правядзенне работы па прыцягненню наведвальнікаў у этнаграфічны пакой
|
Студзень-люты
|
Загадчык СДК
|
|
Сачыўкаўская ярмарка Змест дзейнасці: арганізацыя ярмаркі з выкарыстаннем беларускага каларыту
|
Люты
|
Намеснік дырэктара па ВР
|
|
Час казак “Добра у бабулі” Змест дзейнасці: правядзенне мерапрыемства з удзелам бабуль
|
Сакавік
|
Настаўнік пач. класаў
|
|
Сустрэча з народнымі ўмельцамі “Жыве ў вёсцы майстар”
|
Сакавік
|
Класны кіраўнік
|
8
|
Дзень малой Радзімы “У маёй сям’і – мой лёс” Змест дзейнасці: абуджэнне цікавасці да сямейных традыцый
|
Красавік
|
Педагог-арганізатар
|
|
Распрацоўка віртуальных экскурсій “На ўсё старое глядзім па-новаму” Змест дзейнасці: стварэнне віртуальнай экскурсіі выкарыстоўваючы інтэрактыўныя тэхналогіі
|
Красавік
|
Настаўнік інфарматыкі, настаўнік гісторыі
|
10
|
Распрацоўка гістарычных рэканструкцый.
|
На працягу года
|
Класныя кіраўнікі
|
11
|
Музейная акцыя “Музейнае сэлфі”
|
Красавік
|
Педагог-арганізатар
|
Заключны этап (май 2022г.)
|
|
Размяшчэнне інфармацы аб рэалізацыі праекта на школьным сайце
|
|
Намеснік дырэктара па ВР
|
|
Рэкламная акцыя “Захаваем спадчыну продкаў – зберажэм сябе” Змест дзейнасці: распрацоўка і выданне рэкламных буклетаў і памятак
|
|
Педагог-арганізатар, загадчык СДК
|
|
Падвядзенне вынікаў
|
|
Намеснік дырэктара па ВР
|
Сацыяльнае партнёрства:
Сельскі Дом культуры аг. Сачыўкі, сельская бібліятэка
Чакаемыя вынікі
У выніку рэалізацыі праекта аднаўляецца работа этнаграфічнага пакоя сялянскага быту – аб’екта прывабнага, пазнавальнага, запатрабаванага ўсімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, бацькамі, мясцовымі жыхарамі. Настаўнікі маюць магчымасць праводзіць на базе этнаграфічнага пакоя музейныя ўрокі, класныя гадзіны, краязнаўчыя конкурсы, экскурсіі, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Гэтыя мерапрыемствы дапамагаюць развіваць грамадзянскія якасці школьнікаў, іх уключэнне ў творчую дзейнасць і культурна-гістарычную прастору этнаграфічнага пакоя.
Дзейнасць у гэтым накiрунку прадугледжвае даследаванне гiсторыi школы, вёскі, вывучэнне жыцця i дзейнасцi вядомых землякоў, збор археалагiчных, этнаграфiчных i фальклорных матэрыялаў. Iстотнай дапамогай у вывучэннi гiсторыi Бацькаўшчыны з'яўляюцца мясцовыя летапiсы. Яны дазваляюць вучням параўноўваць вядомыя гiстарычныя падзеi з падзеямi, што адбывалiся ў гэты час у iх родных мясцiнах. Падчас даследаванняў роднага краю вучні ўдзельнiчаюць у краязнаўчых, этнаграфiчных экспедыцыях, займаюцца актыўнай працай у бiблiятэках i музеі. Намаганнямi юных краязнаўцаў - удзельнiкаў экспедыцыйных груп арганiзуюцца сустрэчы, краязнаўчыя вiктарыны з удзелам мясцовых краязнаўцаў, папаўняюцца экспазiцыi этнаграфічнага пакоя.
Вынікі рэалізацыі праекта можна падзяліць на дзве групы: знешні і ўнутраны. Знешні можна пабачыць: паспяховая пошукавая работа вучняў, цікавасць да краязнаўчай дзейнасці, пастаяннае развіццё адноўленнага этнаграфічнага пакоя, павелічэнне колькасці экспанатаў, поспехі вучняў на раённых навукова-практычных канферэнцыях і конкурсах. Унутраны вынік пабачыць цяжэй, ён выражаецца ў асабовых змяненнях удзельнікаў праекта, у іх духоўным росце.
Мяркуецца, што рэалізацыя праекта актывізуе цікавасць вучняў да гісторыі свайго края, павысіць ўзаемаразуменне паміж членамі сямей розных пакаленняў, умацуе ўзаемаадносіны і ўзаемадзейнасць школы і бацькоў, а таксама мясцовых жыхароў. Работа этнаграфічнага пакоя дапаможа павысіць якасць і ўзровень вучэбнай і выхаваўчай дзейнасці ўстановы адукацыі.
У якасці крытэрыяў ацэнкі эфектыўнасці праекта былі выбраны наступныя паказчыкі:
- зацікаўленнасць вучняў вывучэннем прошлага сваёй сям’і, сваёй вёскі, свайго краю;
- колькасць удзельнікаў праекта;
- актыўнасць і ініцыятыва ўдзельнікаў праекта;
- разнастайнасць сабранага матэрыялу;
- колькасць даследчых работ па краязнаўству, выкананых вучнямі;
- удзел у мерапрыемствах шостага школьнага дня;
- стварэнне віртуальнай экскурсіі
Вынікі праекта будуць адслежвацца класснымі кіраўнікамі, настаўнікамі, адміністрацыях на працягу года.
раскрыть » / « свернуть